Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежны Інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьсьледаваньняў правёў чарговае, верасьнёўскае сацыялягічнае апытаньне.


Упершыню за шматгадовы маніторынг грамадзкай думкі, што праводзіць НІСЭПД, на пытаньне “Калі б вам даводзілася выбіраць паміж аб’яднаньнем з Расеяй і ўступленьнем у Эўразьвяз, што б вы выбралі?”

  • Эўразьвяз (42,7%)
  • Расею (38,3%).
На пытаньне “Калі б зараз у Беларусі праводзіўся рэфэрэндум з пытаньнем, ці ўступаць Беларусі ў Эўразьвяз, якім быў бы ваш выбар?”

  • “за” выказаліся 39,1%,
  • “супраць” – 40,6%.

А на пытаньне пра рэфэрэндум аб аб’яднаньні з Расеяй

  • “за” выказаліся 39,1,
  • “супраць” 40,6

Эканамічны крызіс усё больш моцна закранае беларусаў. 39,6 працэнтаў адзначылі, што за апошнія 3 месяцы іхні матэрыяльны стан “пагоршыўся”, 10,9 працэнты заявілі – “палепшыўся”.

Асноўная адказнасьць за “пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў краіне”, на думку большасьці апытаных, ляжыць

  • на прэзыдэнце (42.7%),
  • на ўрадзе (40.7%),
  • на Захадзе (24.7%),
  • на Расеі (7.9%).

Тым ня менш, “калі б заўтра адбыліся выбары прэзыдэнта Беларусі”

  • 39.4% зноў галасавалі б за Лукашэнку
  • за Мілінкевіча – 3.4%,
  • Казуліна – 2%,
  • іншага – меньш 1%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG