Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пампэрсы падаражэлі першымі


Амаль два тыдні дзейнічае пастанова Міністэрства эканомікі № 141 пра свабоднае цэнаўтварэньне, якая дазваляе крамам і пастаўшчыкам імпартных тавараў самім вырашаць, за колькі прадаваць тавары. Міністэрства эканомікі сёньня падвяло першыя вынікі маніторынгу цэнаў.

Пастановай вызначаны канкрэтны пералік сацыяльна значных тавараў, на якія памеры гандлёвых надбавак абмежаваныя: хлеб, малако, сьмятана, крупы, садавіна і гародніна, лекі. Усяго ў сьпісе 50 пазыцый, цэны на якія па-ранейшаму кантралюе дзяржава. А што да ўсяго астатняга, гандлёвыя надбаўкі фармуюцца з улікам каньюнктуры рынку. Адменена 30-працэнтнае абмежаваньне розьнічнай гандлёвай надбаўкі.

Дырэктар Дэпартамэнту цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін падвёў першыя вынікі дзеяньня дакумэнту:

“Быў праведзены маніторынг цэн да прыняцьця пастановы і пасьля. Рэзкага ўсплёску цэн мы не назіраем. Ёсьць рост цэн па асобных таварных пазыцыях, да прыкладу, невялікі рост па пампэрсах — парадку 8—10%, па масьле жывёльным. Магчыма, канечне, сэзоннае павышэньне цэн да навагодніх сьвятаў. Мы будзем пазыцыі гэтыя маніторыць”.

“Комсомольская правда” в Белоруссии” стварыла адмысловы электронны адрас, куды прапанавана паведамляць пра рост коштаў. Акрамя названых чыноўнікам Мінэканомікі пампэрсаў і масла, спажыўцы заўважылі рост цэн на імпартнае піва і віно,
Ад пачатку году каля 75 суб’ектаў пазбаўленыя ліцэнзіі за парушэньні парадку цэнаўтварэньня.
кампутары, запчасткі да іх і іншыя тавары. Але дырэктар Дэпартамэнту цэнавай палітыкі Ігар Фамін раіць не рабіць высноваў з асобных выпадкаў павышэньня коштаў:

“Хтосьці патэлефанаваў: там на рынку такая цана, у краме іншая. Без аналізу вельмі цяжка зрабіць сыстэмныя высновы. Маніторынг і робіцца для таго, каб сыстэмна ацаніць дынаміку зьмяненьня цэнаў. Мы не плянуем выкладваць куды-небудзь інфармацыю пра гэты маніторынг. Гэта наша ўнутраная інфармацыя”.

Але пра тое, што цэны пакрысе растуць, кажуць ня толькі звычайныя пакупнікі. Эканаміст Леанід Злотнікаў выказаў такое меркаваньне:

“Цэны могуць пакрысе ўздымацца. І гэта ня толькі таму што гандлёвыя надбаўкі адмянілі, а таму, што калі няма канкурэнцыі, па-першае, з вытворцамі замежных краінаў, у такой маленькай краіне цэны павінны быць высокімі. А па-другое, у нас вялікая інфляцыя, амаль 10% у год. Цэны павінны расьці то на 5%, то на 3%, то на 10%. Да таго ж грошы абясцэньваюцца. Так што цэны будуць павышацца”.

Дырэктар дэпартамэнту Мінэканомікі Ігар Фамін запэўніў, што пры парушэньні парадку цэнаўтварэньня будуць рабіцца суровыя захады:

“Можа быць прыменены адміністрацыйны штраф, эканамічныя санкцыі. І калі гэта грубыя парушэньні парадку цэнаўтварэньня — пазбаўленьне ліцэнзіі. Такія факты ўжо ёсьць: ад пачатку году каля 75 суб’ектаў пазбаўленыя ліцэнзіі альбо дзеяньне ліцэнзіі прыпыненае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG