Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, сярэдні паказьнік сьмяротнасьці ад сьвінога грыпу ў сьвеце – менш 1%. Паводле стану на сераду ў Беларусі памерлі 7 чалавек. Ці азначае гэта, што ў Беларусі захварэла да 700 чалавек?

У сераду вечарам Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што рост колькасьці выпадкаў захворваньняў на ВРВІ перавышае аналягічны паказьнік мінулага году на 70%.

У той жа заяве міністэрства сьцьвярджалася, што паводле стану на 4 лістапада ў Беларусі сьвіны грып выяўлены ў 85 чалавек, зь якіх 7 памерлі. Гэта складае 8 працэнтаў ад колькасьці выяўленых выпадкаў хваробы.

Што гэта азначае?

Магчыма, гэта сьведчыць пра заніжэньне рэальнай колькасьці тых, хто захварэў на сьвіны грып. Магчыма, гэтае заніжэньне – несьвядомае, бо ня ва ўсіх хворых бяруць аналізы на сьвіны грып, бо тэсты – так званыя PCR – вельмі дарагая рэч.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, сярэдні паказьнік сьмяротнасьці ад вірусу сьвінога грыпу ў сьвеце – менш 1%. (Дакладна сусьветная статыстыка выглядае так: ад 1 да 10% маюць патрэбу ў шпіталізацыі, а зь іх ад 2 да 9% памірае).

Таму, сыходзячы з сусьветнай статысткі, можна меркаваць, што ў Беларусі рэальная колькасьць хворых на сьвіны грып прыблізна ў 10 разоў большая за тую, што афіцыйна анансуецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG