Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэкцыя палаца культуры Менскага трактарнага завода пагадзілася прадставіць залю для ўстаноўчага зьезду “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.

Паводле прэсавай службы БХД, сёньня а 15-й гадзіне будзе падпісана дамова на арэнду вялікай залі палаца. Зьезд мяркуецца правесьці 31 кастрычніка з 10 да 18 гадзінаў.

Падчас зьезду выступяць лідэры БХД Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін, Георгі Зьмітрук, а таксама вядомыя палітыкі Аляксандар Мілінкевіч, Аляксандар Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Аляксей Янукевіч.

Чакаецца, што ў зьезьдзе возьме ўдзел каля 700 чалавек – дэлегатаў і гасьцей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG