Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менскі гарвыканкам даў пісьмовы дазвол БХД на правядзеньне ўстаноўчага зьезду ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу – паведаміла прэсавая служба Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Аднак пакуль кіраўніцтва МТЗ не пацьвердзіла, што зьезд адбудзецца ў іх: 31 кастрычніка вялікая заля Палацу культуры занятая. Прадстаўнікі БХД вядуць перамовы з МТЗ, лідэры партыі сьцьвярджаюць, што зьезд пры любым раскладзе адбудзецца ў прызначаны для яго дзень і час – 31 кастрычніка аб 11-й гадзіне.

28 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі ў сядзібе Партыі БНФ сустаршыні БХД Павал Севярынец, Аляксей Шэін і Віталь Рымашэўскі распавядуць апошнюю і больш падрабязную інфармацыю аб зьезьдзе. Пачатак прэсавай канфэрэнцыі аб 11-й гадзіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG