Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці палац культуры МТЗ, ці Кастрычніцкая плошча


Устаноўчы зьезд БХД можа адбыцца на Кастрычніцкай плошчы, заявілі журналістам сустаршыні аргкамітэту ў справе стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

“Учора вечарам прыйшоў адказ Менгарвыканкаму, што для зьезду дадуць палац культуры МТЗ. Але адміністрацыя палаца паведаміла, што вольнага памяшканьня ў іх няма, бо 30 кастрычніка ў палацы культуры будзе адбывацца іншае мерапрыемства”, — кажа Аляксей Шэін.

Сустаршыні аргкамітэту — Павал Севярынец, Аляксей Шэін , Віталь Рымашэўскі і Георгі Зьмітрук — заявілі, што заклічуць удзельнікаў і гасьцей зьезду сабрацца ля будынка Палаца культуры МТЗ. Калі памяшканьня так і не дадуць, яны пойдуць на Кастрычніцкую плошчу праводзіць зьезд там.
XS
SM
MD
LG