Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмест сустрэчы прэм’ераў фактычна не раскрываецца


Уладзімер Пуцін, Сяргей Сідорскі, архіўнае фота

Уладзімер Пуцін, Сяргей Сідорскі, архіўнае фота

Як і пасьля мінулай сустрэчы двух прэм’ераў на пачатку кастрычніка, зьмест цяперашніх працяглых перамоваў, фактычна, не раскрываецца. На выніковай прэс-канфэрэнцыі выступіў Уладзімер Пуцін.

Ён сказаў, што з Сяргеем Сідорскім былі абмеркаваны найбольш актуальныя пытаньні беларуска-расейскага партнэрства. Парадак дня савета міністраў быў пераважна прысьвечаны эканамічным пытаньням. Падрабязна абмеркаваны плян сумесных дзеяньняў па мінімізацыі наступстваў крызісу для эканомікі саюзнай дзяржавы. Маўляў, яго рэалізацыя прыносіць рэальную аддачу і стымулюе дзелавую актыўнасьць.

Паводле Пуціна, “мы і беларускія калегі перакананыя, што патрэбныя новыя крокі, накіраваныя на пашырэньне каапэрацыі, падтрымку ўзаемнага гандлю і сумесных праектаў, якія здольныя пацягнуць за сабой усю эканоміку”. Бакі ўхвалілі асноўныя парамэтры саюзнага бюджэту і дамовіліся захаваць аб’ём унёскаў на цяперашнім узроўні. Увага была нададзена пытаньням зьнешняй палітыкі, забесьпячэньня абароназдольнасьці і бясьпекі саюзнай дзяржавы.

XS
SM
MD
LG