Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Карач адказвае наведнікам сайту “Свабоды”


Вольга Карач

Вольга Карач

Сябра палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольгай Карач зь Віцебску адказвае наведнікам сайту “Свабоды”.


Раней газэта "Советская Белоруссия" надрукавала ліст "У лоб ці па лбе", падпісаны Вольгай Карач. Прадстаўнікі стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя назвалі гэтую публікацыю чарговым паклёпам на партыю ў дзяржаўных мэдыях.

Вольга Карач адказвае наведнікам сайту “Свабоды”

Паўлу Севярынцу і БХД:

Вольга Карач:

1. Што ёсьць “старая”, што ёсьць “новая” апазыцыя? Якія крытэрыі і індыкатары? Калі па часе зьяўленьня ў палітыцы, то я прыйшла ў апазыцыю зашмат пазьней спадароў Віталя Рымашэўскага, Паўла Севярынца і Алексея Шэіна. Па ўзросту я таксама маладзейшая за іх. Дык хто з нас тады “старая” апазыцыя ці “новая”?

2. Гатовая прынесьці публічныя прабачэньні БХД, калі БХД публічна заявіць, што ніколі БХД не змагалася супраць рэклямы гадалак, экстрасэнсаў і г.д. ў Мас-Медыя, што ніколі тутэйшыя лідэры БХД і яе актывісты не палілі расейскіх сцягоў, калі ніколі ніхто з іх не купляў квіток у Расею Анатолю Лябедзьку, лідэру АГП, калі ніхто з лідэраў БХД не акрэсьліваў шлюбы беларускіх жанчынаў з замежнымі мужчынамі як праблему, з якой павінна змагацца БХД... Хай БХД публічна заявіць, што у біяграфіі ніводнага іхняга лідэра такіх фактаў няма, такога не было, і я прынясу публічныя прабачэньні. Дагэтуль – я сьцвярждаю, што ўсе гэтыя факты ў біяграфіі лідэраў БХД былі. І хлусіць БХД, калі сьцвярждае, што мае словы – “паклёп”. Бо я маю пісьмовыя доказы, што ўсе гэта ў біяграфіі пэўных лідэраў БХД ёсьць.

3. Той мой артыкул быў напісаны на публічны ліст спадара Рымашэўскага больш месяца таму, які ён даслаў мне як аргумэнт, чаму ён не ўдзельнічае ў праймэрыз. Прычым тут Павал Севярынец? Хай адкажа Рымашэўскі за свае публічныя словы. Не прыгожа кандыдату ў прэзыдэнту хавацца за сьпіны іншых, калі шкоду зрабіў.

Ліс:
Ну, Карач і не такія "опусы" пра БХД пісала. Толькі тады яе брудная бялізна не была патрэбна СБ, а вось зараз час падыйшоў.
І СБ можа выцягваць, тое што пішуць быццам бы "дзевушкі", але за якімі стаяць куклаводы
Вольга Карач: Калі мае артыкулы, на Ваш погляд, “опусы” і “брудная бялізна”, калі ласка, канкрэтныя факты, што ў маіх артыкулах няпраўда?

Дарэчы, я заўсёды вельмі падазрона стаўлюся да людзей, якія направа-налева распавядаюць пра тое, якія яны маральныя і сьвятыя. Бо маральны і сьвяты адзін Бог. А людзі – яны робяць глупствы, памыляюцца і потым шкадуюць пра гэта. Я – звычайная жанчына. Не сьвятая, не прарок і не дачка Бога. І маю права на памылку. Як і на сваю думку наконт пэўных фактаў.

А з БХД атрымалася дзіўная рэч. БХД крычыць пра сваю маральнасьць, у той жа час спадар Рымашэўскі са сваім лістом наконт “праймэрыз” задумаў вельмі брудную інтрыгу супраць сваіх калегаў з іншых дэмакратычных арганізацыяў. Ён задумаў “падставіць” АДС. Так брудна не паступаюць нават камуністы з Сяргеем Калякіным – атрымоўваецца, што яны больш прыстойныя за лідэраў БХД. І наагул, камуністы пра сваю “маральнасьць” маўчаць. Дарэчы, у адрозьненьне ад лідэраў БХД, лідэры ПКБ вельмі цьвёрда трымаюцца сваіх дамоўленасьцяў – нават, калі гэта камуністам становіцца нявыгадным.

Наконт “куклаводаў”. Я лічу, што паленьне расейскіх сьцягоў выгадна, у першую чаргу, Аляксандру Лукашэнку. Бо гэта дае яму важкі аргумэнт у перамовах з Расеяй: давайце грошы мне, або да ўлады прыйдуць вунь тыя, што вашы сьцягі паляць. Будзе горш. Дайце грошы. І расіяне даюць. І за кім ў гэтым выпадку стаяць “куклаводы”?

Пастор Минск:
А не слишком ли много на себя берет БХД? А не стремится ли БХД установить в Беларуси религиозную диктатуру? Тоталитарный политический режим, фундируемый не Марксовым учением, а Библией? Может даже Ветхим Заветом? О христианских моральных ценностях ярко говорили в свое время Ф. Ницше, Б. Рассел...

Но БХД необходима... Пусть молодые христианские романтики из штурмовой группы БХД закроют своими телами амбразуры лукашенковских дотов... По телам павших как по брусчатке к перераспределению материальных благ двинутся кавалерийские части национальной и компрадорской буржуазии, чиновничества, загнанного в страх кинжальным огнем КГК, прокуратуры и прочих силовых ведомств... Как только доты замолчат, страх исчезнет... Поднимет голову всякая мразь... от криминалитета до приспособленцев из высших эшелонов власти...

А пишущие комментарии?

Они снова будут писать....:-)

И вспоминать павших героев....

Как хорошо было, когда не молчали доты....

Пожелание госпоже Карач: все правильно в сущности и незачем оправдываться перед товарищами, у которых обнаружилась политическая дисфункция...

Пожелания господину Северинцу: как христианин и брат во Христе, Вы должны простить сестру Карач, Вам необходимо больше молиться за заблудших овец из СБ, БТ.....Много молитвы - много силы....К миру Вы приваны брат, к миру со всеми, но прежде всего с братьями своими и сестрами из разных политических подразделений, штурмующих властный бастион....

Пожелания участникам форума: очень интересные и интеллектуально содержательные комментарии:-).

С уважением, пастор Первой свободной христианской церкви в Беларуси, Йоган Берлин.

Вольга Карач: На мой погляд, у нашым грамадзтве не хапае міласэрнасьці. Для мяне важна, каб у нашым грамадзтве людзі пачалі дазваляць адзін аднаму права быць Іншым. Не падобным на мяне. Са сваім асабістым шляхам у жыцьці. Вось за гэта я малюся. Бо для мяне Бог – гэта любоў і літасьць. А не пакараньне і забарона.

антон минск :
Кали Карач не писала гэты ліст у "СБ", то яна мусіць падаць у суд. Зьмест ліста сказілі - гэта першае, зроблены скарачэньні - гэта другое и нарэшце трэцяе - гэтага ліста у пошце "СБ", як яна кажа, не было.Калі Карач не выконвае замову пракамунистычнай АГП, то яна павінна падаць у суд

Вольга Карач: Я не зусім разумею, чаму я павінна падаваць у суд на “Савецкую Беларусь”?

Артыкул мой? Мой. І ў зьмесьце, што тычыцца БХД, ён пакінуты бязь зьменаў. Тое, што любая рэдакцыя робіць нейкія купюры, то гэта таксама звычайная рэч. Як і прыдумвае нейкія рубрыкі. Але я гаварыла пра тое, што патрэбная палітычная дыскусія наконт каштоўнасьцяў? Гаварыла. СБ і БТ да гэтае дыскусіі далучыліся. Праўда, для мяне, гэтыя суразмоўцы былі цалкам нечаканымі. Але за што ў суд? На сьвеце можа быць шмат рэчаў, якія Вам ці мне не падабаюцца. Але гэта не азначае, што гэтыя рэчы ёсьць незаконныя ці забароненыя.

Ryhor Kastusiou Shklou:
Што-та вельмі актыўна некаторыя "нашы дэмакраты" пачалі супрацоўнічаць з "Советской Белоруссией". Ляўковіч, Карач... Хто наступны???



чытач:
ммм

Вольга Карач: Розьніца паміж мной і Ляўковічам ёсьць. “Савецкая Беларусь” друкуе Ляўковіча за тое, што ён хваліць Лукашэнку. Я Лукашэнку ніколі і нідзе не хваліла. Мая пазыцыя адносна яго дзяржаўнай палітыкі ясная і акрэсьленая. І “Савецкая Беларусь” мае інтэрвію таксама ніколі не публікавала.

совесть:
Карач: калі ніколі ніхто зь іх не купляў квіток у Расею Анатолю Лябедзьку, лідэру АГП,
----------------------
дык гэта ж твайму шэфу квіток куплялі, дык ты ж дзякуй скажы. Во каго ўзгадавалі!!!Трэба было купляць?Ён жа НЕВЫЯЗДНЫ



чытач:
ммм



чытач:
ммм



чытач:
ммм

Вольга Карач: Куплялі квіток Анатолю Лябедзьку. Калі ён быў яшчэ выяздны. Але не гэта галоўнае. Галоўнае для мяне тое, што куплялі менавіта за сувязі з расейскай апазыцыяй, якая таксама супраць Крамля. Куплялі толькі за тое, што у Нямцова і Хакамады – расейскае грамадзянства, а не, скажам, польскае. І для пэўных лідэраў БХД было не істотна, што гэтыя людзі гэтак жа пакутавалі за свабоду і дэмакратыю ў Расеі. Ім было істотна, што гэта – “маскалі”. І гэта мяне турбуе. Бо калі хтосьці ў грамадзтве пачынае падзел па нацыянальнай прыкмеце – той добры, бо беларус, а гэты – дрэнны, бо рускі, гэта для мяне вельмі дрэнна пахне. Не хочацца ўзгадваць аднаго нямецкага палітыка, але падзел людзей па нацыянальнай прыкмеце і барацьба з пэўнай нацыянальнасьцю (не важна якой) – менавіта ён гэтыя ідэі ўвасобіў на практыцы. Сумна, што на Беларусі знайшліся людзі, якія таксама падзяляюць людзей па нацыянальнасьці...

Дарэчы, калі я толькі прыйшла ў апазыцыю, я вельмі часта чула слова “маскаль”. А ў Віцебску “маскалямі” называюць “старавераў” – людзей старой праваслаўнай веры, якіх яшчэ з гадоў Нікана ссылалі на Беларусь. Іх нашчадкі ў вялікай колькасьці дагэтуль жывуць на Віцебшчыне. Я ніяк не магла зразумець, што дрэннага зрабілі гэтыя людзі беларускай апазыцыі – жывуць яны закрыта сваімі абшчынамі, ні з кім не сварацца, ну трохі дзіўныя і што? Чым жа яны дрэнныя? Яны пакутавалі за веру, але не адракліся ад яе. Гэта трэба паважаць. Але потым толькі зразумела, што “маскаль” у апазыцыі і “маскаль” у Віцебску – гэта розныя групы людзей.

Архітэктар Менск:
Шаноўная Вольга, Вы дарма змагаецеся па правілах палітычнай гульні з тымі, хто не ведае што гэта насамрэч. Усе вашы тэзісы каштавалі бы нешта, калі б вам апэляваў больш-менш цывільны апанэнт. На жаль, на самой справе па іншы бок - амаль "зомбі". У любым выпадку замест адказаў Вы атрымаеце мянушку - "правакатаршы", "старой апазыцыі", "анціхрысьціянкі" і г.д. Сорамна за тых, хто быццам бы набыў сабе права звацца "чысьцейшымі за іншых". Не ведаю навошта гэтая "пачвара" у выглядзе БХД Мілінкевічу - аднак бруду яшчэ будзе. Можа і Вас у "гадалкі" запішуць, каб пазьней спаліць на вогнішчы "новай апазыцыі"?

Вольга Карач: Я ўсе чакаю, калі мяне БХД “адлучыць” ад царквы і аб’явіць “ведзьмай” J

Дарэчы, я праваслаўная і некалькі год нават сьпявала ў царкоўным хоры. Мяне бабуля тайна хрысьціла тады, калі за такое маглі і партбілет на стол папрасіць. І тады гэта не была мода – бо гэта было небясьпечна.

Я б зразумела, калі б БХД працавалі з людзьмі, каб тыя ішлі ў царкву ці касьцёл, а не да гадалак і бабак. Але змагацца забаронамі нельга. Нават Бог пакідаў чалавеку права выбару. Чаму хтосьці з БХД лічыць сябе вышэй за Бога?

Тодар:
"Гатовая прынесці публічныя прабачэнні БХД, калі БХД публічна заявць, што ніколі БХД не змагалася супраць рэкламы гадалак, экстрасэнсаў і г.д. ў Масс-Медыя"

А што кепскага ў асуджэньні рэклямы гадалак, экстрасэнсаў і г.д.?! Гэта трэба вітаць, гэта павінна быць цьвёрдай пазыцыяй кожнага адукаванага чалавека. Годзе пладзіць у краіне забабоны і цемрашальства! Зрэшты, тое самае датычыць і кразі-рэлігійнага элемэнту ў БХД.

Вольга Карач: Я не лічу, што асуджэньне рэклямы гадалак, экстрасэнсаў і г.д. павінна быць “цьвердай пазыцыяй кожнага адукаванага чалавека”. Таму што, на мой погляд, кожны адукаваны чалавек павінен разумець: гэты сьвет ня чорна-белы. І кепскае ў тым, што сёньня БХД забараняе гадалак, а заўтра гадалкі прыйдуць да ўлады і пачнуць перасьлед БХД.

Мы павінны зразумець, якіх трансфармацый мы прагнем у краіне? Ці то проста зьмены палітычных груповак, якія рэпрэсуюць і якіх рэпрэсуюць? Ці зьмены правілаў гульні? Калі ніхто не мае права кагосьці рэпрэсаваць толькі з-за таго, што яму не падабаецца іншая вера, рэлігія, нацыянальнасьць, пол, адукацыя, колер скуры ці сэксуальнасьць. За першае замагаецца БХД – зьмяніць свой статус: з “рэпрэсаваных” у тых, хто мае права рэпрэсаваць. І “трэніруецца” ў чаканьні гэтага “сьветлага часу” – на тых, хто не можа адказаць: на слабых жанчынах. Я – менавіта за другі падыход. Нават калі Вам не падабаецца вера гадалак у духаў ці крышчэньне старавераў двума пальцамі, гэта яшчэ не азначае, што яны не маюць такога ж права на існаваньне, як і Вы.
XS
SM
MD
LG