Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд БХД можа прайсьці на Кастрычніцкай плошчы


Пра гэта паведаміў адзін зь ініцыятараў стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Аргкамітэт у справе стварэньня БХД падаў 10 заявак на арэнду памяшканьня для правядзеньня ў Менску статутнага зьезду:

  • Палац культуры МАЗ
  • Маладзёжны тэатар эстрады;
  • кінатэатар "Аўрора"
  • Цэнтральны дом афіцэраў
  • Палац культуры і спорту чыгуначнікаў;
  • Палац культуры МТЗ;
  • Малая заля Палаца Рэспублікі;
  • кінатэатар "Цэнтральны";
  • Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар;
  • Рэспубліканская мастацкая галерэя.

Садоўскі кажа, што "усе ўстановы адказалі адмовай: маўляў, у іх на час правядзеньня зьезду заплянаваныя іншыя мерапрыемствы”.

“Мы пакуль не атрымалі адказ толькі ад кіраўніцтва Палаца Рэспублікі. Адміністрацыя палаца паведаміла, што для адказу на наш зварот ёсьць 30 дзён і ў гэты тэрмін яны яго разгледзяць. Надзеі на тое, што яны дадуць нам памяшканьне для правядзеньня зьезду, мала”, — дадаў прадстаўнік аргкамітэту БЗД у інтэрвію БелаПАН.

Садоўскі падкрэсьліў, што калі арганізатарам зьезду не дадуць памяшканьне, "БХД правядзе зьезд і на Кастрычніцкай плошчы Менску, і на любой іншай плошчы".
XS
SM
MD
LG