Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус на кватэры сябра БХД


На кватэры жодзінскага сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Юр’я Жылко пачаўся ператрус.


Актывіст “Маладога фронту” Павал Красоўскі паведаміў, што сам Юры Жылко зьехаў на заробкі і пакінуў яму даверанасьць на распараджэньне кватэрай. Міліцыянты паказалі Паўлу ордэр на “агляд кватэры”, падпісаны жодзінскім пракурорам. Яны сказалі, што, паводле іх апэратыўных дадзеных, на кватэры ёсьць наркатычныя рэчывы альбо рэчывы, якія ўтрымліваюць сьпірт. Насамрэч міліцыянты адразу пачалі шукаць літаратуру і забралі шэраг інфармацыйных матэрыялаў, сярод якіх бюлетэні БХД.

На пытаньне, у рамках якой крымінальнай справы дзейнічаюць міліцыянты, яны адказаць адмовіліся.

Павал Красоўскі сказаў, што раніцай у кватэру Юр’я Жылко спрабавалі зайсьці людзі ў цывільным. Яны адчынілі дзьверы кватэры нейкім прыстасаваньнем, але, зайшоўшы туды, убачылі чалавека і адразу сышлі.

Павал Красоўскі паведаміў Радыё Свабода, што яго зь Яўгенам Герасіменкам павезьлі ў міліцыю для дачы тлумачэньняў. Усю літаратуру, якая была ў кватэры, міліцыянты забралі з сабой.

Пасьля таго, як міліцыянты ўзялі тлумачэньні, актывістаў адпусьцілі, паведаміўшы, што ў выпадку неабходнасьці іх выклічуць зноў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG