Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папялушка: “Праўда – бесьсьмяротная, а мана гіне хуткай сьмерцю!”


Ежы Папялушка

Ежы Папялушка

Сёньня ў Польшчы адзначаюць 25-я ўгодкі пакутніцкай сьмерці ксяндза Ежы Папялушкі – легендарнага капэляна дэмакратычных рухаў у камуністычнай Польшчы, якога забілі супрацоўнікі службы бясьпекі ПНР.


Вернікі: “Салідарнасьць! Салідарнасьць!”, - менавіта за такія набажэнствы ў часе ваеннага становішча, дзе Ежы Папялушка адназначна выказваўся ў абарону руху працоўных, “Салідарнасьці” ды заклікаў да барацьбы супраць зла, яго люта ненавіедзелі ўлады. Вернікі ж, якія прыходзілі на імшу да ксяндза Ежы тысячамі, бачылі ў ім сымбаль нязломнага характару, а потым і пакутніцкай сьмерці.

Качыньскі: “Мы павінны памятаць пра тыя часы і пра тых людзей, гэта наш абавязак. Бо цяпер некаторыя, хто тады кіраваў, прыкрываюцца авечымі скурамі, хаця тады авечкамі зуісм не былі”, - кажа прэзідэнт Польчшы Лех Качынські, які напярэдадні пасьмяротна ўганараваў Ежы Папялушку высокай дзяржаўнай узнагараодай – Ордэнам белага арла.

Гэтымі днямі па ўсёй кріане адбываюцца набажэнствы ў памяць аб сьвятары, у горадзе Торунь працуе навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная жыцьцю аўтара стаўшага крылаым выразу “Свабода ўнутры нас”.

Ежы Папялушку забілі ў 1984 годзе – ягонае цела вылавілі ў рацэ Вісла. Адбыўся судовы працэс, у выніку якога чацьвярых афіцэраў МУС ПНР прысудзілі да турэмнага зьняволення, аднак дагэтуль шмат хто лічыць, што асудзілі толькі выканаўцаў, а тыя, хто прыняў гэтае злачыннае рашэньне дагэтуль не пакараныя.

Справа ў тым, што нягледзячы на працэс, які адбыўся яшчэ ў часы ПНР, абставіны забойства ксяндза Папялушкі дагэтуль дакладна невядомыя. Шмат хто лічыць, што яго забілі 25-га, а не 19 кастрынчіка. Трэба правесьці новае сьледзтва”, – кажа дэпутат Сэйму Антоні Мэнжыдла.

Ці будзе новае сьледзтва, пакуль невядома. Аднак жа сёньня пракуроры Інстытуту нацыянальнай памяці прадставілі абвінавачаньні былому супрацоўніку службы бясьпекі ПНР, які перасьледваваў Ппялушку ды намагаўся адцягнуць яго ад супрацоўніцтва з дэмакратычнымі рухамі.

Адводка: Адметна, што Ежы Папялушка паходзіць з ваколіцаў Сухаволі, што на Падляшшы. Родная мова ягоных бацькоў – беларуская. Выказваньні па-польску даваліся ім вельмі цяжка.
XS
SM
MD
LG