Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю ў вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну, што амаль на самай мяжы з Літвой, рыма-каталіцкі, грэка-каталіцкі і праваслаўны сьвятар супольна асьвяцілі ўсталяваны мясцовымі жыхарамі крыж.


На сьвята сабраліся амаль усе жыхары невялічкай вёскі, пераважна каталікі. Ксёндз і праваслаўны бацюшка прыехалі з суседняга мястэчка Парэчча, а вуніяцкі сьвятар - з Горадні.

Крыж усталявалі гарадзенскі каваль Юры Мацко і прадпрымальнік Юры Рэмша. Яны абодва маюць у гэтай вёсцы дамы.

Крыж незвычайных памераў, з дуба, на ім прымацаваны выкаваны Юрасём Мацком крыж сьвятога Бэнэдыкта, якога шануюць, як католікі, вуніяты, так і праваслаўныя.

Як зазначыў падчас урачыстасьцяў каталіцкі сьвятар – гэта вельмі сымбалічна, паколькі сьвяты Бэнэдыкт зьяўляецца заступнікам Эўропы.

Імшу адслужыў каталіцкі сьвятар па-польску, затым па-беларуску вяскоўцаў віншаваў вуніяцкі сьвятар, а праваслаўны прамаўляў па-расейску – усім ім цёпла пляскалі ў далоні.

На пытаньне, як ім прыйшла ідэя усталяваць крыж, Юрась Мацко адказаў: “У мяне даўно ўжо была такая думка, дужа тут месца файнае. Ды й жывём мы ўсе тут побач адзін аднаго: каталікі, праваслаўныя, а я і мая сям’я – вуніяты. Думаю, што так і правільна, каб гэты крыж шанаваўся ўсімі”.

Зьлева направа: Юрась Мацко і Юры Рэмша.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG