Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя! 17—18 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў на выходныя ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ЗА ТУМАНАМ:

  • Выходныя без дажджу, але з туманамі, -2 – + 6. Глядзі, куды едзеш!


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Выстава фотаплястыкі “Апосталы Гервят”. Чырвоны касьцёл. Менск.
  • Кібэрспартыўны турнір “Univercity Cyber Games” сярод ВНУ Беларусі. Клюб "Tarantul". Менск.
  • Вандроўка па гістарычных месцах, арганізаваная Таварыстам аховы помнікаў. Гарадзенская вобласьць.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Міжнародны кінафэстываль. Токіё.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

  • 17 кастрычніка 1588 пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага.
  • 17 кастрычніка 1964 ў Беларусі было адкрытае першае прамысловае радовішча нафты.
  • 17 кастрычніка 1999 ў Менску адбыўся Марш свабоды, які запомніўся масавымі сутычкамі зь міліцыяй і затрыманьнямі ля адміністрацыі прэзыдэнта.
Так выглядала карціна таго дня на нашым сайце.
Вынікі Маршу Свабоды 17 кастрычніка. Аналіз Радыё Свабода.


  • 18 кастрычніка ў 1809 годзе быў закладзены Сабор Сьвятых Пятра й Паўла ў Гомелі.
  • 18 кастрычніка 1905 году – Курлоўскі расстрэл у Менску. Войскі і паліцыя разагналі арганізаваны эсэрамі мітынг. 80 чалавек былі забітыя, некалькі соцень – параненыя.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Субота. Сьвята каштану ў Францыі, Дзень салодкіх прысмакаў у ЗША, і яшчэ 18 міжнародных сьвятаў і дзён.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэйшая за ўсё на свеце ягоная Свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе трэба пазбаўляцца ўсімi сродкамі”.З прадмовы канцлера Льва Сапегі да Статута Вялікага Княства Літоўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG