Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі Эўропа адменіць візы для беларусаў?


Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў

Эўракамісія лічыць пэрспэктыўным пытаньне аблягчэньня візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі часовы павераны ў справах Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэль. “Першым крокам магло быць пагадненьне аб аблягчэньні візавага рэжыму і зьніжэньні кошту візаў. Наступны крок — увядзеньне бясплатных візаў і працяг працы для дасягненьня канцавога этапу — адмены візавага рэжыму” — адзначыў спадар Гольцапфэль. Ці можна сказаць, што Эўразьвяз паставіў сваёй стратэгічнай мэтай адмену візавага рэжыму з Беларусьсю? Калі і пры якіх умовах гэта можа стаць адмена візаў для беларусаў можа стаць рэальнасьцю? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.

Цыганкоў: Наколькі паказальна, што прадстаўнік Эўракамісіі гаворыць пра тое, што “канцавым этапам” мусіць стаць адмена візавага рэжыму? Дарэчы, ці ня ў першы раз афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі заяўляе, што Эўропа ставіць такую мэту?

Фёдараў: Я б перасьцярогся казаць, што яны ставяць такую мэту — хутчэй яны дапускаюць такую магчымасьць, а гэта крыху іншае. Але, безумоўна, гэта сьведчыць пра нейкія зрухі ў мысьленьні высокапастаўленых асобаў Эўропы, дае пэўныя надзеі беларускаму грамадзтву, што раней ці пазьней такія зьмены адбудуцца. Баюся, праўдападобна — пазьней.

Цыганкоў: Чым такія зьмены ў рыторыцы можна патлумачыць? Ці яны зьвязаныя з нейкім стратэгічным трэндам ці на гэта ўплываюць нейкія тактычныя падзеі?

Фёдараў: Пакуль пра нейкую маштабную стратэгію казаць заўчасна. Найхутчэй, Эўразьвяз нагадвае, што недзе праз месяц Рада Эўразьвязу будзе абмяркоўваць пытаньне візавых санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Гэта другі бок той самай праблемы —
Зьніжэньне кошту візаў магло б адбыцца даволі хутка. Але для гэтага адных словаў міністра Мартынава будзе малавата.
ці іх аднаўляць, адмяняць альбо падвесіць, як гэта было ўжо зроблена двойчы.

Апошнія выказваньні эўрапейскіх палітыкаў сьведчаць, што Эўропа імкнецца нейкім чынам нагадаць беларускаму кіраўніцтву пра гэту падзею, і падштурхнуць яго да нейкіх крокаў насустрач. Пакуль што мы бачым, што пасьля мінулага году гэты год нічым такім адзначаны ня быў.

Цыганкоў: Калі вяртацца да візавай тэмы. Адмена візаў — гэта даволі далёкасяжная мэта. Але зьніжэньне кошту і аблягчэньне візавых працэдураў — наколькі хутка можа быць зроблены гэты першы крок?

Фёдараў: Тут таксама ўсё залежыць ад беларускага кіраўніцтва. Калі яно зробіць пэўныя істотныя крокі насустрач, то зьніжэньне кошту візаў магло б адбыцца даволі хутка — напрыклад, на працягу наступнага году. Але я падкрэсьлю, што для гэтага адных словаў міністра Мартынава будзе малавата.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG