Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя ўвяла візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі


Раней Чарнагорыя плянавала ўвесьці візавы рэжым з 25 сакавіка гэтага года. Аднак Міністэрства замежных справаў Беларусі накіравала шэраг прапановаў, якія скіраваныя на захаваньне бязьвізавага рэжыму ўзаемных паездак грамадзянаў, вызначанага двухбаковым пагадненьнем аб адмене візаў ад 4 сакавіка 1999 года.

Як паведамляла прэсавая служба беларускага МЗС, афіцыйны Менск прапанаваў Чарнагорыі правесьці ў найбліжэйшы час кансультацыі дзеля ўрэгуляваньня гэтага пытаньня.

Пасьля разгляду прапановаў МЗС Чарнагорыі заявіў аб гатовасьці да кансультацый і што бязьвізавы рэжым захаваецца да 1 кастрычніка 2009 году.

Магчымасьць увядзеньня візавага рэжыму Чарнагорыя зьвязвала з абавязкамі перад Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG