Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За “Жыве Беларусь!” — у пастарунак


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

У Кастрычніцкі райаддзел міліцыі трапіў віцебскі сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка.

Паводле супрацоўнікаў міліцыі, якія патрулявалі раён Плошчы Перамогі, Сяргей Каваленка гучна выгукнуў “Жыве Беларусь!” Таму міліцыянты палічылі яго парушальнікам грамадзкага парадку.

Віцебскі актывіст Валеры Раманенка, які сустракаўся са спадаром Каваленкам яшчэ да ягонага затрыманьня, зазначыў, што міліцэйскі патруль зьвярнуў увагу на тое, што яны размаўлялі па-беларуску. Неўзабаве пасьля таго, як актывісты разьвіталіся, Сяргей Каваленка быў затрыманы.

Ён адмовіўся праходзіць экспэртызу на алькаголь, куды яго спрабавалі скіраваць міліцыянты. І прыкладна праз гадзіну з пастарунку яго адпусьцілі. Паводле ягоных словаў, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Аляксандар Каліноўскі, якога выклікалі на разьбіральніцтва, вырашыў, што пратаколу пра затрыманьне складаць ня варта.

XS
SM
MD
LG