Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі больш за 9 мільёнаў мабільнікаў


Рэклямная гульня праз мабільны тэлефон

Рэклямная гульня праз мабільны тэлефон

У Беларусі агульная колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі перавысіла дзевяць мільёнаў.


Як паведамляе агенцтва БелаПАН, на 1 кастрычніка 2009 года агульная колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі дасягнула 9 мільёнаў 77 тысяч. Сотавай сувязьзю ахоплена 96,6% тэрыторыі рэспублікі, на якой жыве 99,3% насельніцтва.

У агульнай статыстыцы ня ўлічваюцца абанэнты, якія больш за два месяцы не карыстаюцца паслугамі апэратара сотавай сувязі.

Цяпер у Беларусі дзейнічаюць чатыры апэратары сотавай сувязі. У стандарце GSM працуюць Velcom, "МТС" і "БеСТ" (гандлёвая марка life:)), у стандарце CDMA — "БелСел" (гандлёвая марка Diallog). Найбольшая колькасьць абанентаў — у беларуска-расійскага СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы".
XS
SM
MD
LG