Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі да 2030 году колькасьць жыхароў старэйшых за 65 гадоў будзе ня меншая за 27%.


Колькасьць жыхароў старэйшых за 65 гадоў у Беларусі складае 14,6%, ці 1,4 млн. чалавек, паведаміла агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на намесьніцу міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціну Каралеву. Па прагнозах яе міністэрства, да 2030 году колькасьць такіх жыхароў у краіне будзе ня меншая за 27%.

Па клясыфікацыі ААН краіны, дзе колькасьць жыхароў старэйшых за 65 гадоў перавысіла 7%, адносяцца да краінаў са старым насельніцтвам. Па інфармацыі міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі пражывае больш за 2,5 млн. пэнсыянэраў. Сярод іх 47,2 тыс. вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама у Беларусі жыве 634 чалавека, якія перасягнулі векавую мяжу, з іх 14 — старэйшыя за 110 гадоў.
XS
SM
MD
LG