Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія замежных журналістаў: “У вас няма празрыстасьці…”


На выніковай прэс-канфэрэнцыі.

На выніковай прэс-канфэрэнцыі.

Міжнародная місія журналісцкіх і праваабарончых арганізацый, створаная пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў, завяршыла працу ў Беларусі.

Прадстаўнікі місіі мелі сустрэчы ў дзяржаўных і недзяржаўных мэдыях краіны, Беларускім саюзе журналістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), у Міністэрстве інфармацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта. 23 верасьня адбылася выніковая прэсавая канфэрэнцыя замежных экспэртаў.

Місія складалася з 7 чалавек, але прадстаўляла 15 міжнародных і праваабарончых арганізацый. Яе ўдзельнікі выразна падкрэсьлілі непалітычны характар свайго візыту і заявілі, што “не зьбіраюцца нікога ў Беларусі вучыць дэмакратыі”. Мэта місіі — дапамагчы на тэхнічным і экспэртным узроўні дасягнуць паляпшэньня мэдыяпрасторы ў Беларусі, адзначалі госьці.

Як стала вядома ад сябраў місіі, падрыхтоўку пэўных рэкамэндацый яны яшчэ не завяршылі, пакуль дапісваецца і ўзгадняецца іх праект. Але, як запэўніў сябра дэлегацыі Марыюс Лукашунас, экспэрт зь ЮНЭСКО, рэкамэндацыі будуць тычыцца наступных сфэраў:

  • праблемы распаўсюду незалежнай прэсы,
  • доступ журналістаў да інфармацыі,
  • зьмены ў Законе аб сродках масавай інфармацыі,
  • празрыстасьць у разьмеркаваньні частот для электронных мэдыяў.

Удзельнікі місіі: Марыюс Лукашунас, Могенс Бліхер Б'ерэгорд, Марк Грубэр.

Прадстаўнікі місіі выказалі перакананьне, што ў Беларусі цяпер зусім няма празрыстасьці ў мэханізьме доступу да інфармацыі на ўсіх узроўнях, і цяжкасьці тут зазнаюць перш за ўсё недзяржаўныя мэдыі. Міжнародныя экспэрты зараз маюць на руках дакумэнт, які сьведчыць пра забарону на распаўсюджваньне ў дзяржаўных прадпрыемствах “Белпошта” і “Белсаюздрук” 12 недзяржаўных выданьняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG