Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбыла місія міжнародных журналісцкіх арганізацыяў, якія займаюцца абаронай правоў журналістаў, свабоды выказваньня і разьвіцьця мэдыяў.

Дэлегацыя праводзіць сустрэчы ў рэдакцыях незалежных газэт, журналісцкіх арганізацыях, а таксама ва ўладных структурах. Сёньня апоўдні дэлегацыя правядзе сустрэчу з намесьніцай кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальляй Пяткевіч.

Дэлегацыя сфармаваная пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў з удзелам прадстаўнікоў Дацкага саюза журналістаў, Міжнароднага цэнтру падтрымкі СМІ, ЮНЭСКА, Інстытута “Адкрытае грамадзтва” і іншых.

Выніковая прэсавая канфэрэнцыя місіі чакаецца ў сераду а 16 гадзіне ў Міжнародным адукацыйным цэнтры ў Менску.
XS
SM
MD
LG