Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БАЖ піша Куліку і Куляшову


Акцыя салідарнасьці ў Менску

Акцыя салідарнасьці ў Менску

Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала звароты да пракурора Менску Мікалая Куліка і міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова з нагоды дзеяньняў супрацоўнікаў сілавых структураў, якія перашкаджалі працы журналістаў 16 верасьня.

БАЖ заклікае менскага пракурора забясьпечыць “прыцягненьне да адказнасьці асобаў, якія аддавалі і выконвалі загады на стварэньне перашкодаў журналісцкай дзейнасьці” і “патрабаваць ад ГУЎС Мінгарвыканкаму, іншых праваахоўных органаў безумоўнага выкананьня патрабаваньняў заканадаўства аб СМІ”, паведамляе прэсавая служба арганізацыі.

Міністра ўнутраных спраў БАЖ просіць “высьветліць, хто аддаваў і выконваў загады на стварэньне перашкодаў прафэсійнай дзейнасьці журналістаў, і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці (...), яшчэ раз давесьці да службовых асобаў і іншых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, што журналісты падчас масавых акцый, як і супрацоўнікі міліцыі, выконваюць свае прафэсійныя абавязкі”.

Арганізацыя рыхтуе таксама зварот на імя Генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.

16 верасьня супрацоўнікі сілавых структураў блякавалі працу фота- і тэлекарэспандэнтаў на акцыі памяці Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Па два міліцыянты ў цывільным абсталі кожнага фота- і тэлежурналіста, перашкаджаючы ім здымаць разгон акцыі.

XS
SM
MD
LG