Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты міліцыянтаў на Гомельшчыне


У Мазыры супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ арыштавалі старшага опэрупаўнаважанага крымінальнага вышуку раённага аддзелу ўнутраных спраў.

Маёр міліцыі выступіў пасярэднікам у справе спыненьня перасьледу сына рабочай заводу “Этанол” за ўчыненае злачынства. Гэта каштавала жанчыне 3 тысячы даляраў. Хабар маёр нібыта зьбіраўся перадаць тым міліцэйскім кіраўнікам, ад якіх залежала спыненьне справы. Аванс у памеры 1 тысячы даляраў опэрупаўнаважаны атрымаў асабіста — на гэтым і папаўся.

Некаторыя мазырскія ахоўнікі перакананыя, што ўсьлед за арыштам супрацоўніка крымінальнага вышуку распачнецца больш шырокая чыстка міліцэйскіх шэрагаў — па прыкладзе Жлобіна, Гомелю й Менску.

Адзін з былых супрацоўнікаў рэгіянальнай міліцыі так камэнтуе апошнія арышты ў сілавым ведамстве з ініцыятывы спэцслужбы:

“Па-першае, яны ўсе хочуць
Зараз усюды бяруць хабар. Дзе даюць, там і бяруць, у тым ліку ў міліцыі, у КДБ. І ў кіруючых органах таксама.
паказаць сябе надта адданымі й выслужыцца перад кіраўніцтвам. Яны, як павукі ў бляшанцы, грызуцца паміж сабою, учыняюць розныя падставы. Раней гэта называлася правакацыяй, цяпер гэта — апэратыўны экспэрымэнт. Ня выключана, што адначасова дзеляць і сфэры ўплыву. Па-другое, зараз усюды бяруць хабар. Дзе даюць, там і бяруць, у тым ліку ў міліцыі, у КДБ. І ў кіруючых органах таксама”.

Мінулай вясной ў Жлобіне група супрацоўнікаў Гомельскай управы КДБ правярала факты незаконнай дзейнасьці начальніка аддзелу барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі раённай міліцыі Леаніда Мінянкова. Апошні рапартаваў свайму абласному кіраўніцтву, што кадэбэшнікі зьбіраюць кампрамат на жлобінскую міліцыю. Абласная ўправа ўнутраных спраў накіравала ў Жлобін сваю апэратыўную групу з 12 чалавек. Міліцыя й чэкісты сталі ўзмоцнена шукаць адзін на другога кампрамат.

Супрацьстаяньне закончылася арыштам шэрагу міліцыянтаў з удзелам спэцпадразьдзяленьня КДБ “Альфа”. Скандал дакаціўся да вышэйшага кіраўніцтва краіны. Праз тры дні сышоў у адстаўку (афіцыйна — па стомленасьці) міністар ўнутраных спраў Уладзімер Навумаў, а ў жніўні пазбавіўся пасады папярэдне адхілены ад выкананьня сваіх абавязкаў начальнік Гомельскай абласной міліцыі Сяргей Шутаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG