Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў ганьбай для праваахоўных органаў нераскрыцьцё крымінальнай справы па факце выбуху 4 ліпеня ў Менску,-- паведамляе Інтэрфакс.

“Ужо ня першы раз мы гаворым пра небясьпечных экстрэмісцкіх праявах. Трагічны прыклад – беспрэцэдэнтны паводле свайго цынізму і колькасьці пацярпелых выбух 4 ліпеня мінулага году. Вінаватыя ў ягоным зьдзяйсьненьні да цяперашняга часу не выяўленыя. Таксама як нераскрытыя і выбухі ў Віцебску. Гэта ганьба для праваахоўных органаў”.

А.Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам МУС заявіў пра неабходнасьць рэфармаваньня міліцыі.

Ён распавёў пра 41 выпадак карупцыі ў міліцэйскім асяродзьдзі, складаную сытуацыю з дысцыплінай ва ўправах міліцыі Гарадзенскай і Віцебскай абласьцей, пра выпадкі, калі міліцыя становіцца інструмэнтам адхіленьня непажаданых чыноўнікаў і выкарыстоўваецца камэрсантамі і прадстаўнікамі крыміналу.

Незадаволены Лукашэнка і апэратыўнай працай міліцыі:

“Вашы апэратыўныя пазыцыі не вытрымліваюць ніякай крытыкі, у гэтай працы вы згубілі адчуваньне рэальнасьці і забылі пра закон. Замест стварэньня эфэктыўнага мэханізму прафіляктыкі карупцыі маюць месца факты правакацый і падбіваньня службовых асоб да хабару ці іншых карупцыйных злачынстваў”.

Лукашэнка заклікаў зрабіць міліцыю такой, якая “падабалася б народу, абараняла нашых грамадзян”.

Аляксандар Лукашэнка распавёў пра выкрыцьцё КДБ незаконнай дзейнасьці начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнай злачыннасьцю Жлобінскага РАУС Мінікова, які арганізаваў умовы для заняткаў паляваньнем, рыбнай лоўляй “і чымсьці яшчэ”.

Паводле А. Лукашэнкі, у 2003 годзе ён набыў і аформіў на падстаўную асобу сядзібу плошчай больш за 2 гектары, захапіў яшчэ 1 гектар лесу, самавольна ўзьвёў 14 пабудоў, завёў 29 пародзістых сабак і трох дзікоў. Усю гэтую гаспадарку абслугоўвалі мясцовыя жыхары.

У паляваньні і рыбалцы тут удзельнічалі кіраўнікі БМЗ, міліцыі, напрыклад, начальнік управы ба барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Ермакоў, -- заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG