Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выступаючы на нарадзе па пытаньнях дзейнасьці органаў пракуратуры, кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ва ўмовах лібэралізацыі эканамічных адносінаў і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасьці патрабаваньні да якасьці працы органаў пракуратуры падвышаюцца.


Ён зьвярнуў увагу на статыстыку раскрывальнасьці злачынстваў:

“Амаль 42% учыненых у першым паўгодзьдзі злачынстваў засталіся нераскрытымі, у тым ліку больш за 24% — цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў”.

А.Лукашэнка загадаў зьменшыць рэцыдыўную злачыннасьць у краіне:

“У 40% выпадкаў па завершаных крымінальных справах злачынствы ўчыняліся асобамі, якія мелі судзімасьць”.

А.Лукашэнка таксама зьвярнуў увагу на рост крадзяжоў праз злоўжываньне службовым становішчам, хабарніцтва, службовых падлогаў.

Ён адзначыў, што пракуратура — своеасаблівы штаб па каардынацыі дзейнасьці ўсіх праваахоўных органаў. Яна павінна забясьпечыць больш важкія вынікі ў барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй, эфэктыўную абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў.

Таксама А.Лукашэнка заявіў:

“Ваша імкненьне да адасобленасьці ў грамадзтве я разумею. Ёсьць пэўныя прычыны, але прашу не пераборшчваць: вы ня можаце быць кастай, адасобленай непадкантрольнай структурай. Рашэньні будуць імгненныя, калі нехта ці сыстэма ў цэлым не разумее, чым жыве дзяржава, што патрабуе кіраўнік краіны”.

Ён падкрэсьліў, што пракуратура павінна дзейнічаць у інтарэсах людзей.

“Вы не ўва ўсім адпавядаеце патрабаваньням, якія выпакутаваныя жыцьцём. Ёсьць і пэўныя праблемы. Пра гэта гаворыць і грамадзкая думка”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG