Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На мадэрнізацыю мастоў і будаўніцтва новых дарог у Беларусі ў 2009 годзе выдзелена 2 трыльёны рублёў.


Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі ў Кобрыне 9 верасьня падчас цырымоніі адкрыцьця аўтамабільнага руху па рэканструяваным участку аўтадарогі М10 (мяжа Расіі — Гомель — Кобрын).

Як паведаміла агенцтва БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўраду, сродкі на разьвіцьцё і мадэрнізацыю транспартнай інфраструктуры ў краіне ёсьць. Толькі за апошнія два гады на рэканструкцыі беларускага ўчастка трасы М1/Е30 асвоена 300 млн. даляраў. У бліжэйшыя гады плянуецца мадэрнізаваць усе транспартныя артэрыі, што злучаюць абласныя цэнтры".

Паводле слоў прэм'ер-міністра, рэканструкцыя ўчастка аўтадарогі М10 зьяўляецца часткай маштабнага праекта, які ажыцьцяўляецца ў межах дзяржпраграмы разьвіцьця транспартнай інфраструктуры.

Гэтым летам таксама былі абвешчаны пляны пра будаўніцтва да кожнага абласнога цэнтру чатырохрадных аўтамабільных дарог.
XS
SM
MD
LG