Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская кампанія “Юнімілк” атрымала 51% акцыяў у расейска-беларускім таварыстве з абмежаванай адказнасьцю “ЮнімілкШклоў”.

Таварыства зарэгістравана ў Шклове і мае намер арганізаваць малакаперапрацоўчую вытворчасьць. Новая вытворчасьць будзе створана на тэрыторыі Шклоўскага масларобнага заводу, які выступіў сузаснавальнікам праекту (49% акцый), перадае БелТА.

Расейская кампанія мае намер інвэставаць у разьвіцьцё вытворчасьці ў Шклове каля аднаго мільёна даляраў. Рэалізацыя праекту мяркуецца на 2011—2012 гады. Пасьля гэтага “ЮнімілкШклоў” зможа перапрацоўваць усё малако, вырабленае ў раёне. Больш за 90% прадукцыі плянуецца экспартаваць у Расею.

Кампанія “Юнімілк” аб'ядноўвае 29 перапрацоўчых заводаў у Расеі і два ва Ўкраіне.

XS
SM
MD
LG