Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з загінуўшымі беларускімі лётчыкамі адбудзецца 2-го верасьня


Вайсковы рытуал у гонар загінулых у авіякатастрофе ў Польшчы беларускіх лётчыкаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча адбудзецца 2 верасьня ў Баранавічах, на тэрыторыі 61-ай зьнішчальнай авіябазы.


Як паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у міністэрстве абароны Беларусі, целы лётчыкаў будуць дастаўлены ў Баранавічы каля 15-ай, а 17-ай гадзіне плянуецца пачаць жалобнае мерапрыемства. Для ўдзелу ў вайсковым рытуале прыбывае камандуючы ВПС Польшчы Анджэй Бласік, а таксама рота ганаровай варты Войска Польскага. Ня выключана, што пілёты Су-27УБМ будуць пахаваныя ў Баранавічах, але ўсё залежыць ад рашэньня ад іх родных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG