Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два пілёты загінулі ў катастрофе беларускага зьнішчальніка ў часе авіяшоў у польскім Радаме.


Самалёт разьбіўся ўдалечыні ад гледачоў – ніхто зь іх не пацярпеў. Польская тэлевія прадэманстравала кадры, на якіх відаць, як беларускі самалёт перакуліўся ў паветры, а затым упаў за дрэвамі.

Згодна з папярэдняй вэрсіяй, прычынаю катастрофы стала патрапленьне птушкі ў паветразаборнік рухавіка самалёта. У размове з агенцтвам БелаПАН начальнік прэсавай службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменьчык паведаміў, што пры выкананьні фігур найвышэйшага пілятажу зьнішчальнік пачаў траціць вышыню. Пілёты Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч – пастанавілі не катапультавацца, а адвесьці самалёт на максымальна магчымую адлегласьць ад населенага пункту.

Шматфункцыянальны зьнішчальнік Су-27 прыляцеў у Польшчу для ўдзелу ў авіяшоў з 61-й авіяцыйнай базы ў Баранавічах.
XS
SM
MD
LG