Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над 4-м блёкам ЧАЭС будзе новы дах


Над разбураным чацьвёртым рэактарам Чарнобыльскай АЭС будзе пабудаваны новы “саркафаг”.

Днямі завершаны экспэртныя працы ў справе падрыхтоўкі тэрыторыі для зборкі новага саркафагу тыпу “Арка”, паведаміла дырэкцыя атамнай станцыі.

Два гады таму Ўкраіна падпісала кантракт з францускім канцэрнам Novarka на будаўніцтва саркафага над разбураным блёкам Чарнобыльскай АЭС глядзець на мапе. Кошт гэтага збудаваньня — 505 мільёнаў даляраў, адзначае ИТАР-ТАСС.

Будаваць саркафаг пачнуць улетку 2010 году. Прыблізны тэрмін будаўніцтва — 5 гадоў.

Ён будзе мець выгляд вялізарнай аркі даўжынёй 257 метраў, шырынёй 150 м, вышынёй 108 м. Тэрмін трываласьці — 100 гадоў.
Паводле праекту, Арку пабудуюць за 180 мэтраў ад цяперашняга саркафага, на адмысловай будпляцоўцы. Гэта дазволіць зьменшыць узровень апрамяненьня працоўных.

Калі мэталічная Арка будзе сабраная, яе па рэйках насунуць на стары саркафаг.



Паводле "Альтэрнатыўнай справаздачы аб Чарнобылі" (TORCH), якая падрыхтаваная брытанскімі навукоўцамі Іенам Фэйрлі і Дэвідам Самнэрам , 30 краін забруджаныя цэзіем-137
Раніцай 26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на 4-м энэргаблёку атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі, на памежнай з Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыі.

Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.

У паветра, ваду і глебу патрапіла ад 50 да 250 мільёнаў кюры, што адпавядае выбуху ня меней да 100 атамных бомбаў.

70% радыёактыўных адпадаў прыпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджана болей за 23% тэрыторыі краіны.

Тэрыторыя ў 155 000 квадратных кілямэтраў да гэтай пары застаецца забруджанай небясьпечнымі ізатопамі цэзію-137 і стронцыю-190, якія маюць вельмі доўгі пэрыяд паўраспаду і будуць небясьпечнымі для людзей на працягу некалькіх стагодзьдзяў.

У чыстыя рэгіёны Беларусі пераселена было 138 тысячаў грамадзянаў з 470 населеных пунктаў Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласьцей.

Болей за паўтара мільёны чалавек да гэтага часу жывуць на забруджаных тэрыторыях.

Эканамічныя страты Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі перавышаюць 235 мільярдаў даляраў ЗША.

Беларуская апазыцыя з 1989 году праводзіць у Менску жалобныя шэсьці ў гадавіну аварыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG