Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырашаецца лёс ільготаў ліквідатараў аварыі на ЧАЭС


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня група дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і дзяржаўныя чыноўнікі абмяркоўваюць законапраект аб упарадкаваньні сацыяльных ільготаў.

Лідэр ініцыятыўнай групы ў справе стварэньня грамадзкай арганізацыі “Ліквідатар” Аляксандар Валчанін спадзяецца на асабістую сустрэчу з намесьніцай кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальляй Пяткевіч.

“Раней удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС зьвярталіся да прэзыдэнта, у парлямэнт і міністэрства юстыцыі, – адзначыў Аляксандар Валчанін.

Са словаў суразмоўцы, ліквідатары занепакоеныя намерам уладаў скасаваць ільготы. Перадусім – бясплатныя лекі па рэцэптах, грашовая дапамога на аздараўленьне, зьніжка аплаты камунальных паслугаў.

Законапраект аб упарадкаваньні ільготаў упершыню зьявіўся яшчэ ў 2003 годзе. Другі раз яго парлямэнтары разглядалі законапраект у 2005-м. Але тады бальшыня дэпутатаў прагаласавала супраць скасаваньня ільготаў. Нядаўна Аляксандар Лукашэнка разгледзіць дакумэнт яшчэ раз.

Законапраект прадугледжвае скасаваньне шэраг ільготаў для інвалідаў 1,2 і 3-й групаў. Дзеці–інваліды, навучэнцы і студэнты страцяць ільготы на праезд. Зьменшыцца матэрыяльная дапамога для былых вязьняў фашысцкіх лягераў, турмаў і гета. Законапраект прадугледжвае пазбаўленьня ўсіх ільготаў ліквідатараў аварыі на ЧАЭС.
XS
SM
MD
LG