Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтымны ЖЖ Максіма Багдановіча


Віталь Рыжкоў
Віталь Рыжкоў

“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогасфэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень.


На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе
Віталь Рыжкоў.

Начная залева, відавочна, паўплывала на актыўнасьць менскіх жж-юзэраў: сучасныя летапісцы ня выспаліся, у іх галовы завітваюць самыя розныя ідэі для постынгаў: вось Тацяна Заміроўская (якая, зрэшты, ня чула начных грымотаў) стала сьведкай бойкі вавёркі і Гадзілы, вось Кот Баюн на службе жж-юзэра balachon стаў трансьлятарам радка І. Бродзкага: “Красавице платье задрав, // Видишь то, что искал, а не новые дивные дивы”:



Вось maryjka_ выконвае рытуал пінаньня рэдакцыі газэты на радасьць сталых чытачоў свайго блогу і самой рэдакцыі.

Але не, глядзіце: журналіст Глеб Лабадзенка — дзякуй яму — выкладае ў сваім блогу справаздачы пра падарожжы і эксклюзіўныя здымкі самага старога млына Беларусі і драўлянай Мікіцкай царквы 1502 году ў Зьдзітаве, што пад Жабінкай:



Можа, якія блогеры сышлі “пад замок”? Як, напрыклад, легендарная жж-юзэрка lionellia з інтымным (у сэнсе — не публічным) дзёньнікам, які, па чутках, стварае надзвычайную афлайнавую цікавасьць да асобы аўтаркі. Такія сабе мітычныя інтымныя дзёньнікі Максіма Багдановіча, якія амаль ніхто ня бачыць.

Будзем спадзявацца, маланка не папсавала кампутары нашых найцікавейшых аўтараў, і яны проста сьпяць, размораныя вогкім паветрам.

Дарэчы, пра адсутнасьць. Беларускі мысьляр Валянцін Акудовіч, калі быў маленькі, на пытаньне настаўніка ангельскае мовы “Who is absent today?”, кажуць, нязьменна адказваў так:

— I am absent today, — і пра нешта думаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG