Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ завяршыў выступленьне ў Лізе чэмпіёнаў

  • БелаПАН

Футбалісты барысаўскага БАТЭ завяршылі выступленьне ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА.


У матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раунда, які прайшоў 5 жніўня ў Барысаве, каманда Віктара Ганчарэнкі выйграла 2:1 (Крывец, 43, 57 — Цыгырлаш, 14) у латвійскага "Вентспілса", але не прайшла ў наступны этап па выніках дзьвюх сустрэч (29 ліпеня "Вентспілс" выйграў на сваім полі — 1:0).

Барысаўчанам не ўдалося паўтарыць леташняе дасягненьне, калі ім упершыню ў гісторыі беларускага футбола ўдалося выйсьці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Нягледзячы на паразу, беларускі клюб працягне выступленьне ў эўракубках. БАТЭ згуляе ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Эўропы, лёсаваньне якога пройдзе 7 жніўня.
XS
SM
MD
LG