Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кубак Беларусі па футболе паехаў у Наваполацк


Футбалісты наваполацкага футбольнага клюбу “Нафтан" упершыню заваявалі Кубак Беларусі.


У фінальным матчы, які прайшоў 31 траўня на менскім стадыёне "Дынама", каманда Ігара Кавалевіча ў дадатковы час выйграла ў салігорскага "Шахцёра" з лікам 2:1 (Стрыпейкіс, 42, Верхаўцоў, 96 — Кавальчук, 88). На матчы прысутнічала 9 тысяч гледачоў, паведамляе БелаПАН.

На шляху да фіналу "Нафтан" выйграў у нясьвіскага "Вераса" (2:0), менскага "Лякаматыва" (3:0, 4:0), "Гомеля" (2:1, 0:1) і барысаўскага БАТЭ (1:0, 2:0).

“Нафтан” будзе прадстаўляць Беларусь у новым клюбным турніры – Лізе Эўропы.
XS
SM
MD
LG