Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летні маратон. У “Вольнай студыі” Янка Брыль


Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня гутарка з пісьменьнікам Янкам Брылём.


Эфір 12 жніўня 2002 году.

Янка Брыль: “Калі б беларусу загадалі быць беларусам, які б гэта быў выдатны беларус

Паваротка за Нёманам, і дарога неўзабаве пачынае кружляць у пагудастых сасновых барах. Зьбіцца зь яе не дае рака, якая раз-пораз паказваецца з правага боку між высушаных ліпеньскай сьпёкай паплавоў. Дарога вузее, як праехацца возам, і неўпрыкмет падкрадаецца да зацішнай лясной вёсачкі Крынічнае, дзе зь вясны да восені вось ужо больш за дваццаць гадоў жыве Янка Брыль, які нядаўна адзначыў сваё 85-годзьдзе. Да яго роднай вёскі Загоры адсюль напрасткі 12 кілямэтраў. З прыгадкі мясьцінаў, дзе пісьменьнік прыйшоў на сьвет, і пачалася нашая гутарка.

Міхась Скобла: Іван Антонавіч, нядаўна давялося ехаць паўз вашу Загору ў кірунку мястэчка Турэц. Уся дарога — нібы пад наглядам старой местачковай царквы. Падумалася, што вы, ходзячы па той дарозе ў Турэцкую школу, мусілі адчуваць на сабе ўплыў, прысутнасьць храма. Ці была рэлігійнай ваша сям’я?

Янка Брыль: Бацьку я амаль ня памятаю — ён памёр, калі мне было шэсьць гадоў. Гадаваўся я пры маме — меншанькі, па ліку дзясяты ў сям’і, можна сказаць, любімчык. Мама была рэлігійная, набожная.

А адзін з маіх братоў, Ігнат, старэйшы за мяне на сямнаццаць гадоў, ён быў праваслаўным сьвятаром. І яго ўплыў, вядома ж, быў. Я толькі не магу зразумець, хто на каго больш уплываў — ці мама на яго, ці ён на маму. А мама й малілася, і спавядалася. Я памятаю, як яна неяк вярнулася з Турца, з абедні, села й кажа: “Во, хоць ачалавечысься, як у царкву сходзіш.

Слухайце паўтор гэтай перадачы ў эфіры "Свабоды" 23 ліпеня. Цалкам чытаць перадачу ТУТ.

  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG