Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаты збор подпісаў за наданьне імя Я. Брыля адной з вуліцаў Менску


Ігар Карней, Менск Сёньня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны пачало збор подпісаў за наданьне імя народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля адной з вуліцаў беларускай сталіцы.

Некалькі месяцаў таму кіраўніцтва ТБМ ужо зьвярталася да старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава з адпаведнай прапановай, аднак адказу так і не атрымала. Таму было вырашана распачаць збор подпісаў грамадзянаў краіны. Паводле старшыні ТБМ Алега Трусава, плянуецца сабраць ня меней як 10 тысяч подпісаў па ўсёй Беларусі.

ТБМ таксама прапануе адкрыць памятную дошку на доме на вуліцы Дразда, 8, дзе жыў Янка Брыль.

4 жніўня клясыку беларускай літаратуры Янку Брылю споўнілася б 90 гадоў.

Янка Брыль памёр летась 24 ліпеня.

• ТБМ ушанавала памяць Янкі Брыля , 9.08.2004
XS
SM
MD
LG