Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Салаш не паляцеў у ЗША з-за аднапартыйца


Зьміцер Вінаградаў, Сярей Салаш

Зьміцер Вінаградаў, Сярей Салаш

Сябра Партыі БНФ Сяргея Салаша сёньня ня выпусьцілі ў ЗША. Бо ён павінен зьявіцца ў Барысаўскі раённы суд на пазоў другога сябра Партыі БНФ — Зьмітра Вінаградава.

Сяргей Салаш меўся браць удзел у праграме “Community Connection” у штаце Мічыган. Ляцець ён меркаваў праз Франкфурт у Чыкага. Аднак у ЗША прапусьцілі толькі дзесяць чалавек — усю дэлегацыю, апроч спадара Салаша.

“Супрацоўнік памежнай службы мне паведаміў прычыну, што 17 ліпеня я павінен знаходзіцца ў Барысаве. А 14:30 адбудзецца суд па пазове, які на мяне падаў старшыня Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Вінаградаў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Я папярэджваў праз тэлефон судзьдзю, якая павінна разглядаць гэтую справу, пра тое, што я буду адсутнічаць, буду знаходзіцца на тэрыторыі іншай краіны. А таксама ўчора даслаў ёй ліст разам з ксэракопіямі квіткоў, старонкі зь візай. На жаль, судзьдзя прыняла рашэньне заблякаваць мне выезд за мяжу. Зараз я маю штамп невыязнога”.

Паводле спадара Салаша, спадар Вінаградаў прыняў “непрадуманае” рашэньне. Сытуацыю, вакол якой узьнікла спрэчка, адказчык назваў “блытанай і цьмянай”, а прэтэнзіі — беспадстаўнымі.

“Прыкладна з кастрычніка мінулага году я штодня атрымліваю СМС-ы абразьлівага характару. Тэлефанаваньні сярод начы абразьлівыя. Таксама ёсьць іншыя формы ціску, у інтэрнэце адбываецца нейкая паклёпнікая кампанія. І ў мяне ёсьць пэўныя доказы, што ў гэтым замяшаны спадар Вінаградаў. Спадара Вінаградава гэтая інфармацыя моцна абурае, і ён вырашыў высьветліць са мной адносіны ў судзе.Я не пазьбягаю гэтага разгляду і зь вялікім задавальненьнем хацеў бы паглядзець у вочы спадара Вінаградава. Не паляцеў сёньня ў Штаты, палячу заўтра, гэта не праблема”.

Зьміцер Вінаградаў заявіў, што ня мае ніякага дачыненьня да СМС-аў на адрас спадара Салаша.

Вінаградаў: Трэба такіх апазыцыянэраў ставіць на месца. Тым болей ён да Мілінкевіча прымкнуў.
“Таксама падаў заяву ў міліцыю, і там разьбіраліся, і выявілася, што я ні пры чым, не даказана. Дык ён пачаў у Жывым журнале ўсялякія артыкулы зьмяшчаць у мой адрас. Туды ж ён далучыў маіх знаёмых. Я быў вымушаны ўжо зьвярнуцца ў суд, каб неяк спынілі гэтага хулігана. Ад няма чаго рабіць — няма таго, каб працаваў на карысьць нашай любай Бацькаўшчыны, дык ён пачынае шукаць сабе нейкіх ворагаў і пачынае людзей абражаць. І трэба такіх апазыцыянэраў ставіць на месца. Тым болей ён да Мілінкевіча прымкнуў”.

Карэспандэнт: “А чаго вы дамагаецеся? Каб суд аштрафаваў ці даў суткі Салашу?”

Вінаградаў: “Я нічога такога не чакаю. Добра, калі мне кампэнсуюць маральную шкоду на два мільёны. Хачу, каб чалавек спыніў свае непрыгожыя дзеяньні”.

Карэспандэнт: “А як вы ставіцеся да таго, што менавіта з-за гэтага суду яго не пусьцілі сёньня ў ЗША?”

Вінаградаў: “Нармальна. Трэба ашчадна ставіцца да грошай — амэрыканскіх, беларускіх ці эўрапейскіх. Хоць крыху зэканомяцца грошы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG