Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПА АБСЭ больш за Беларусь цікавяць Расея і Грузія


Эмблема ПА АБСЭ
Эмблема ПА АБСЭ
Сёньня ў Вільні пачалася летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Агульнаму паседжаньню папярэднічалі сустрэчы ў камітэтах і прэсавая канфэрэнцыя прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі Жуана Суарыша. Беларускага пытаньня ў агульным парадку дня сэсіі, якая будзе цягнуцца пяць дзён, няма. Аднак гэта не азначае, што размовы пра Беларусь тут ня будзе.

У Вільні Беларусь прадстаўленая афіцыйнай дэлегацыяй Нацыянальнага сходу. Парлямэнцкая асамблея АБСЭ першай з шэрагу міжнародных арганізацыяў прызнала яе паўнамоцтвы як паўнавартаснага парлямэнту. А інтарэсы беларускай апазыцыі ў якасьці спэцыяльнага госьця прадстаўляе сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмсілаў Анатоль Лябедзька. Ён пацьвердзіў, што беларускага пытаньня ў пленарных пасяджэньнях не прадугледжана:

“Існуе рабочая група па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі, якую ачольвае Ута Цапф. І таму можна было чакаць, што падчас гэтай сэсіі будзе абмеркаваньне беларускага пытаньня. Але такой ініцыятывы ад групы няма. Так што будзем разьлічваць на тое, што беларускае пытаньне будзе закранацца ў выступах афіцыйных асобаў. Таму будзем працаваць у кулюарах”.

Дарэчы, на прэсавай канфэрэнцыі Жуана Суарыша пра Беларусь гаворка не ішла. Тут галоўнай тэмай сталі дачыненьні дзьвюх краінаў АБСЭ — Расеі і Грузіі.

Палітоляг Алесь Лагвінец кажа: на цяперашнім этапе найгалоўнейшае ў дачыненьнях Беларусі і АБСЭ — гэта зьмена беларускага выбарчага заканадаўства:

“Але гэтым пытаньнем займаецца Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека.
Лагвінец: Мне падаецца, што магчымасьці ўплыву на сытуацыю ў Беларусі з боку Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ не такія і вялікія.
Таму мне падаецца, што магчымасьці ўплыву на сытуацыю ў Беларусі з боку Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ не такія і вялікія. Асабліва зважаючы на тое, што беларускія ўлады ўжо маюць тое, што яны могуць мець. Гэта прадстаўніцтва нелегітымнай Палаты прадстаўнікоў у дзейнасьці Парлямэнцкай асамблеі”.

Анатоль Лябедзька сёньня правёў чатыры сустрэчы з дэпутатамі Парлямэнцкай асамблеі ад Грузіі, Літвы, Нямеччыны ды Эстоніі:

“Мы абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі. Мне было важна перадаць ім пакет дакумэнтаў міжнароднай тэматыкі, якія падрыхтавалі АДС. Гэта тое, што мы называем “Дарожная мапа для Беларусі”. І мяне яшчэ вельмі цікавіць, наколькі сёньня важнае для Асамблеі беларускае пытаньне. Пакуль што гэта так моцна не заўважана. Паглядзім, што будзе далей.

Закраналі мы і працу офісу АБСЭ ў Менску. З той пазыцыі, што АБСЭ быццам не праяўляе цікавасьці да напрацовак, якія зробленыя АДС у галіне выбарчага заканадаўства. Ну, тут проста ніхто не разумее гэтага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG