Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славакія: Інтэнсіўнасьць супрацоўніцтва з ЭЗ залежыць ад Менску


Miroslav Lajcak

Miroslav Lajcak

Пра гэта заявіў у Браціславе падчас прыёму намесьніка кіраўніка беларускага МЗС Валерыя Варанецкага славацкі міністар замежных спраў Міраслаў Лайчак.

У часе сустрэчы абмяркоўваліся як двухбаковыя дачыненьні паміж Славаччынай і Беларусьсю, так і стасункі Менску з ЭЗ.

Міністар Міраслаў Лайчак падкрэсьліў, што Славаччына зацікаўленая ў разьвіцьці супрацоўніцтва зь Беларусьсю, асабліва ў такіх галінах, як эканоміка і гандаль.

Браціслава таксама вітае крокі беларускага кіраўніцтва ў кірунку да рэформаў і рэалізацыі правоў чалавека, бо яны спрыяюць захаваньню і разьвіцьцю дыялёгу. Як мяркуе кіраўнік славацкага МЗС, менавіта ад пасьпяховасьці гэтых крокаў і залежыць інтэнсіўнасьць супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і ЭЗ.

Міністар Лайчак таксама падкрэсьліў, што славацкая пазыцыя будуецца на падтрымцы канструктыўнага дыялёгу Беларусі з Радай Эўропы і АБСЭ, накіраванага на паляпшэньне прававых умоваў для дзейнасьці інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і на рэфармаваньне выбарчага заканадаўства.
XS
SM
MD
LG