Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску высадзіцца дэсант амэрыканскіх кангрэсмэнаў

  • БелаПАН

29-30 чэрвеня прадстаўнікі кангрэсу ЗША наведаюць Беларусь.

У Хэльсынскай камісіі кангрэсу ЗША паведамілі, што дэлегацыю ўзначаляць старшыня Камісіі сэнатар Бэнджамін Кардэн і сустаршыня Элсі Гастынгс. У дэлегацыю, якая наведае таксама краіны Балтыі і Балкан, увайшлі сэнатары і дэпутаты палаты прадстаўнікоў ЗША.

У плянах дэлегацыі – сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і ўладаў. Мэта паездкі – умацаваньне бясьпекі, правоў чалавека і міжнароднага супрацоўніцтва. У Вільні дэлегацыя возьме ўдзел у сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

У бліжэйшыя паўгода Беларусі можа наведаць таксама прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Луіс Марыя дэ Пуч. Пра гэта ён паведаміў журналістам 23 чэрвеня ў Стразбуры.
XS
SM
MD
LG