Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генпракуратура адкажа “Эўрапейскай Беларусі”


Яўген Афнагель

Яўген Афнагель

Лідэр кампаніі Эўрапейская Беларусь Яўген Афнагель 4 чэрвеня аб 11-й гадзіне мусіць сустрэцца з прадстаўнікамі Генэральнай пракуратуры.


Вечарам 3 чэрвеня маладыя людзі заблякавалі ўваход у Генэральную пракуратуру. Яны патрабавалі вызваліць зьняволеных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў – Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку.

Прадстаўнік пракуратуры, якія выйшаў да актывістаў Эўрапейскай Беларусі, паведаміў, што яны атрымаюць адказы на ўсе ўзьнятыя пытаньні на наступны дзень.
XS
SM
MD
LG