Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста аднавілі на вучобе пасьля розгаласу ў СМІ


Belarus – Young front logo, Minsk 15Jan2008

Belarus – Young front logo, Minsk 15Jan2008

Актывіста Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Пятра Рузава, якога адлічылі з 1 курсу Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, аднавілі на вучобе.

28 траўня Пятру Рузаву ўручылі пастанову пра адлічэньне з фармулёўкай “за парушэньне ўнутранага распарадку”. Прычынаю стала тое, што кагадзе яго прысудзілі да штрафу за надпіс “Свабоду Аўтуховічу” на будынку гарадзкога мясакамбінату.

А ўжо на наступны дзень, 29 траўня, Пятру Рузаву патэлефанавалі з дэканату й запрасілі на размову. На сустрэчы прысутнічала адміністрацыя ўнівэрсытэта, у тым ліку й рэктар Васіль Качурка, паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту».

Пётр Рузаў: “Рэктар паведаміў, што адклікае заяву пра адлічэньне, але да наступнага затрыманьня. Ужо сёньня мне дазволілі абараніць курсавую працу”.

На думку Пятра Рузава, адной з прычын ягонага аднаўленьня ва ўнівэрсытэце стаўся рэзананс у СМІ:

“Рэктар быў незадаволены тым, што гэты выпадак асьвятлялі СМІ, журналісты тэлефанавалі ў дэканат і г.д. Такая актыўная рэакцыя СМІ мне вельмі дапамагла”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG