Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія навукоўцы распрацавалі прэпарат, які выяўляе вірус H1N1." На гэта нам спатрэбілася 3 тыдні”, - паведаміў дырэктар НДІ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі Леанід Цітоў.


Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

“Гэты мэтад і прэпарат дазваляюць у выпадках завозу ў Беларусь дадзенага віду грыпу хутка яго выявіць”, - зазначыў Цітоў.

Навуковец удакладніў, што можна будзе знайсьці вірус грыпу “ў арганізьме чалавека ў вельмі нізкіх канцэнтрацыях”.

“Заўтра ў Менску пройдуць трэнінгі па адпрацоўцы мэтадаў выяўленьня”, - паведаміў Цітоў.

Наяўнасьць вірусу H1N1 пацьверджана болей чым ў 4 300 чалавек ў 29 краінах сьвету – дадзеныя Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG