Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Асіповічах затрымалі маладафронтаўцаў


У Асіповічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”: Станіслава Палякова, Кірыла Паражынскага й Ягора Варапаева.

Маладафронтаўцы мелі з сабой налепкі з заклікам узяць удзел у шэсьці 14 траўня “За незалежнасьць”, а таксама ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязьняў і галадоўку Мікалая Аўтуховіча.

Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў пастарунку асіповіцкай міліцыі. Ідзе разьбіральніцтва.

XS
SM
MD
LG