Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве - затрыманьні на канцэрце "Ляпісаў"


Затрыманьнямі скончыўся канцэрт гурту “Ляпіс Трубіцкой” у Магілёве. Калі музыкі сталі выконваць кампазыцыю “Freedom Belarus” моладзь разгарнула бел-чырвона-белыя сьцягі.

Тут жа, паводле маладых людзей, у залю клюбу “Ліга”, дзе праходзіў канцэрт, уварваліся міліцыянты і пачалі хапаць тых, хто трымаў сьцягі. Затрымлівалі і тых, хто меў на вопратцы ды заплечніках нацыянальную сымболіку — невялікія бел-чырвона-белыя сьцяжкі й “Пагоні”. Агулам затрымалі каля дваццаці чалавек.

На дваццаць тры гадзіны ў Ленінскім аддзеле міліцыі ўтрымліваліся трое маладых людзей. Вядома імя адно з іх — гэта Станіслаў Сенакосаў. Ён адзін зь першых разгарнуў сьцяг.




Кліп «Belarus Freedom»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG