Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых на “Кастрычніцкай” адпусьцілі


Артур Фінькевіч

Артур Фінькевіч

Каля трох дзясяткаў чалавек правялі больш за гадзіну ў пастарунку лінейнага аддзелу міліцыі менскага метрапалітэну што на станцыі мэтро “Кастрычніцкая”.

Спачатку, каля 18-й гадзіны, міліцыянты затрымалі зь дзясятак актывістаў разам зь лідэрам руху “Маладая Беларусь” Артурам Фінькевічам.

Потым затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек на рагу праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Леніна.

Падчас затрыманьня чалавек у цывільным моцна ўдарыў Насту Машчаву ў жывот. Міліцыянты ўжо ў пастарунку самі выклікалі дзяўчыне хуткую. Мэдыкі адвезьлі Насту ў шпіталь. Там яе абсьледавалі й дазволілі самастойна паехаць дадому.

Затрыманыя лічаць, што спэцназаўцы ня ведалі пра тое, што сёньня ня будзе праводзіцца жывы ланцуг на Кастрычніцкай плошчы, які цягам тыдня ладзілі актывісты дэмакратычнага руху на знак салідарнасьці з арыштаванымі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG