Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Жалобны” штраф для апазыцыянэра


Сёньня ў Гомелі на вуліцы Цялегіна міліцыя затрымала сябра АГП Ігара Рэйзьліна. Ён меў пры сабе 2 тысячы абвестак пра заплянаванае на 26 красавіка ў абласным цэнтры жалобнае ўскладаньне вянкоў да чарнобыльскай капліцы.

Супрацоўнік Чыгуначнага райаддзелу міліцыі Мікалай Ладзееў, які затрымаў актывіста, склаў супраць яго пратакол за парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства (п.1, арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу).

Ігара Рэйзьліна апэратыўна адвезьлі ў суд Чыгуначнага раёну, які й аштрафаваў яго на 20 базавых велічыняў — 700 тысяч рублёў.

Гэта ўжо трэцяе пакараньне гомельскіх актывістаў за абвесткі з прапановай ушанаваць памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG