Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста ў Нароўлі арыштавалі на пяць сутак


Старшыня Гомельскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын арыштаваны на пяць сутак. Такое рашэньне прыняў 24 красавіка суд Нараўлянскага раёну.

Сёньня суд Нараўлянскага раёну асудзіў старшыню Гомельскай гарадзкой арганізацыі АГП Андрэя Толчына на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

Напярэдадні дэмакратычныя актывісты з Гомеля, у тым ліку й Андрэй Толчын, распаўсюджвалі ў Нароўлі абвесткі пра ўскладаньне 25 красавіка лідэрамі апазыцыйных партый вянкоў і кветак да чарнобыльскага мэмарыялу. Мясцовая міліцыя затрымала актывістаў.

У РАУСе апазыцыйных палітыкаў апыталі. Усіх іншых адпусьцілі, а супраць Андрэя Толчына склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства. Яго затрымалі і сёньня асудзілі на зьняволеньне.

Пяць сутак адміністрацыйнага арышту Андрэй Толчын правядзе непасрэдна ў камэры затрыманьня нараўлянскай міліцыі.
XS
SM
MD
LG