Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нароўлі затрымалі апазыцыйных актывістаў


23 красавіка пад вечар у Нароўлі мясцовая міліцыя затрымала гомельскіх дэмакратычных актывістаў — Уладзімера Кацору, Андрэя Толчына і Аляксандара Процку, якія распаўсюджвалі абвесткі пра ўскладаньне 25 красавіка лідэрамі апазыцыйных партый вянкоў і кветак да чарнобыльскага мемарыялу.

Такім чынам меркавалася ўшанаваць напярэдадні 23-х угодкаў катастрофы памяць ахвяраў Чарнобылю.

У райаддзеле міліцыі ўсіх апазыцыйных палітыкаў апыталі. Супраць Андрэя Толчына склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства й затрымалі. Ноч ён правядзе ў ізалятары. Заўтра яго адвязуць у суд.

XS
SM
MD
LG