Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы сарвалі саміт ASEAN


Дэманстранты заблякавалі выезды з гасьцініц, дзе спыніліся лідэры Кітаю, Японіі, Паўднёвай Карэі й Новай Зэляндыі. Лідараў азіяцкіх краінаў давялося эвакуяваць з гораду на верталётах.

У Тайляндзе адменены саміт Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-ўсходняй Азіі (ASEAN), паведамілі ўлады краіны. Працу саміту ў курортным горадзе Патайя, у якім меліся ўзяць удзел прадстаўнікі 16 дзяржаў, сарвалі антыўрадавыя дэманстранты. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Абсхіта Вэтчачывы.

Прыхільнікам былога прэм’ера Тайлянду Таксіна Чынавата ўдалося ўварвацца ў будынак, дзе месьціцца прэсавы цэнтар саміту. Яны таксама сарвалі сустрэчу міністраў замежных спраў Японіі, Паўднёвай Карэі й Кітаю.

У Патайі й прылеглых раёнах быў уведзены надзвычайны стан, аднак сытуацыя выйшла з-пад кантролю ўладаў.

Дэманстранты заблякавалі выезды з гасьцініц, дзе спыніліся лідэры Кітаю, Японіі, Паўднёвай Карэі й Новай Зэляндыі. Лідараў азіяцкіх краінаў давялося эвакуяваць з гораду на верталётах.

Асацыяцыю дзяржаў Паўнёва-Ўсходняй Азіі (Association of SouthEast Asian Nations — ASEAN) — ўтварылі 9 жніўня 1967 году. Структура займаецца палітычнымі, эканамічнымі й культурнымі пытаньнямі рэгіёну. У яе ўваходзяць Брунэй, Віетнам, Інданэзія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М’янма, Сынгапур, Тайлянд, Філіпіны. Штогадовыя саміты праводзяцца ад 1994 году ў адной з сталіцаў дзяржаў-удзельніц. Сёлета ў Патайі лідэры краінаў плянавалі абмеркаваць эканамічныя пытаньні й шляхі выхаду рэгіёну з сусьветнага фінансавага крызісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG