Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейцы параўноўваюць малдаўскі рэжым зь беларускім


Паступовае набліжэньне Малдовы да ЭЗ у рамках праграмы “Ўсходняе партнэрства” — пад пагрозай. Для Кішынэва гэты працэс гэтаксама праблематычны, як для Менску, пішуць эўрапейскія аглядальнікі.


Аўстрыйскае выданьне “Der Standard” цытуе словы экспэрта Эўрапейскай рады міжнародных дачыненьняў (ECFR) Ніку Папэску: “Безь міжнароднага ўмяшаньня аўтарытарны рэжым Вароніна стане гэткім жа непрадказальным, як і рэжым Лукашэнкі”.

Камэнтуючы адну з апошніх заяў прэзыдэнта Вароніна пра тое, што паліцыі трэба дзеля захаваньня парадку на вуліцах выкарыстоўваць супраць дэманстрантаў агнястрэльную зброю, Папэску выказвае думку, што “гэта трэба ўспрымаць сур’ёзна”.

Тым часам нямецкія аглядальнікі адзначаюць, што “пупавіна, якая зьвязвае гэтую постсавецкую рэспубліку з Расеяй”, яшчэ мацнейшая, чым у выпадку зь Беларусьсю. Нягледзячы на тое, што маладое пакаленьне бачыць будучыню сваёй краіны з Захадам, само грамадзтва знаходзіцца ў цісках Усходу, піша выданьне Нandelsblatt.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG